Аб праекце

150 лістовак і рукапісаў
1000 выпускаў газет
100 найменняў газет
Вялікая Айчынная вайна назаўжды ўвайшла ў гісторыю Беларусі як адна з самых яркіх старонак барацьбы за свабоду Радзіму. Падпольны і партызанскі рух адыграў велізарную ролю ў антыфашысцкай барацьбе. На акупаванай тэрыторыі БССР дзейнічалі падпольныя абкамы, гаркамы, райкамы і партыйныя арганізацыі КП(б)Б, якія кіравалі дзейнасцю партызанскіх атрадаў і брыгад, а таксама падпольныя камсамольскія і антыфашысцкія арганізацыі.
Пытаннямі друку займаліся падпольныя партыйныя камітэты. У выніку напружанай арганізацыйнай працы падпольны друк Беларусі атрымаў магутнае развіццё. Галоўным яго прызначэннем стала мабілізацыя народа на барацьбу з акупантамі і садзейнічанне пашырэнню і ўзмацненню партызанскага руху. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 10 абласных і 50 раённых падпольных друкарань. Pа перыяд акупацыі ў БССР выдавалася больш за 160 найменняў газет.
У праекце прадстаўлены электронныя копіі дакументаў, створаных падпольнымі і партызанскімі атрадамі, – газеты, лістоўкі, плакаты, часопісы, рукапісныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дакументы ўяўляюць значную каштоўнасць для вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.



Сябры!

Калі ў вашых сямейных архівах захаваліся дакументы, датычныя падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, запрашаем прыняць удзел у праекце!

 

Вы можаце запоўніць форму зваротнай сувязі, адправіць паведамленне і электронныя копіі дакументаў.

 

Захаваем гісторыю нашай краіны разам!



Удзельнічаць у праекце