Газеты

У праекце прадстаўлена каля 100 найменняў газет, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За перыяд акупацыі на тэрыторыі БССР выпускалася 160 найменняў газет, наклады якіх вагаліся ад некалькіх сотняў да тысячы і больш асобнікаў.